КДК: на складах Беллегпрама знаходзіцца прадукцыі на 130 млн. даляраў

11.11.2010 16:12
Архив Редакция

Па стане на 1 кастрычніка 2010 года складскія запасы прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" складалі 395 млрд. рублёў (131 млн. рублёў). Пра гэта 10 лістапада на калегіі Камітэту дзяржаўнага кантролю па пытаннях выкарыстання дзяржаўных сродкаў прадпрыемствамі канцэрну "Беллегпрам" заявіў старшыня КДК Зянон Ломаць.

Прычынай затаваранасці складоў з’яўляюцца несучасныя маркетынгавая палітыка, падыходы да развіцця тавараправоднай сеткі, выкарыстанне састарэлых тэхналогій і зношанага абсталявання, неліквіднай прадукцыі. Таксама праверка Беллегпрама выявіла сур’ёзныя прэтэнзіі да якасці прадукцыі, з-за чаго ў 2010 годзе да рэалізацыі забаранілі тавараў на суму 514 млн. рублёў (171 тыс. даляраў), адзначыў Зянон Ломаць, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, сістэматычны не выконваюцца асноўныя мэтавыя прагнозныя паказчыкі па галіне (у 2009 годзе было сем нявыкананых паказчыкаў, у першым паўгоддзі 2010 года — тры), не зніжаецца колькасць стратных прадпрыемстваў, не заўсёды эфектыўна выкарыстоўваюцца бюджэтныя сродкі, што накіроўваюцца на распрацоўку новай сучаснай прадукцыі і тэхпераўзбраенне. Зянон Ломаць адзначыў, што вядомы выпадкі неўкаранення або зацягвання ўкаранення навуковых распрацовак, прафінансаваных за кошт сродкаў інавацыйнага фонду. «Пытанне, навошта тады распрацоўвалі, для каго?», — запытаўся Зянон Ломаць.

Таксама некаторыя прадпрыемствы канцэрну не здолелі эфектыўна выкарыстоўваць прадстаўленую ім дзяржпадтрымку, атрыманую за тры гады на агульную суму больш як 384 млрд. рублёў (128 млн. даляраў). «Нягледзячы на значную дзяржаўную падтрымку, якая аказваецца прадпрыемствам з 2008 года, на жаль, сёння істотным чынам сітуацыя ў іх не палепшылася. Гэта вялікія грошы, аднак ўмовы прадстаўлення дзяржпадтрымкі прадпрыемствамі не выконваюцца», — заявіў Зянон Ломаць.

Ён таксама паведаміў, што ёсць выпадкі неэфектыўнага выкарыстання дзяржмаёмасці (да траціны плошчаў у асобных арганізацыях), прытым, што такія плошчы можна здаць у арэнду або знайсці ім іншае прымяненне.

Акрамя таго, прадпрыемствы канцэрну замест запланаванага памяншэння матэрыяльных выдаткаў на вытворчасць прампрадукцыі на 1,2%, павялічылі іх на 1,5%. Адной з найбольш актуальных праблемаў з’яўляецца кадравая палітыка. Так, згодна з начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю галінаў сфер матэрыяльнай вытворчасці КДК Віталём Дзерахам, канцэрн хранічна не можа падабраць добрых кіраўнікоў на прадпрыемствы.

Как вам новость?
Головоломки