КДК: пры ўладкаванні станцыі «Уручча» перавысілі кошт працы на 302,6 тыс. даляраў

04.08.2010 11:05
Архив Редакция

Аляксандр Лукашэнка трэцяга жніўня прыняў з дакладам старшыню Камітэту дзяржкантролю (КДК) Зянона Ломаця, які даклаў кіраўніку дзяржавы аб выніках дзейнасці камітэту ў першым паўгоддзі гэтага года. Кіраўнік КДК таксама даклаў прэзідэнту аб спробе ўнікнуць адказнасці ЗАТ «Белметраспецбуд», якое пры ўкладцы падлогі на станцыі метро «Уручча» перавысіла кошт працы на 900 млн. рублёў

Камітэт дзяржкантролю яшчэ ў 2009 годзе падчас праверкі ўсталяваў, што гэтае таварыства («Белметраспецбуд») выкарыстоўвала няякасны граніт пры рабленні падлогі на станцыі метро «Уручча». Дадзены факт пацверджаны лабараторнымі даследаваннямі па методыцы ДзяСТу на гранітныя пліты. Кошт завышаных прац склаў 900 млн. рублёў, расказалі ў прэс-службе беларускага лідара.

Камітэт дзяржкантролю лічыць неабходным Генеральнай пракуратуры даць ацэнку дзеянням службовых асобаў ЗАТ «Белметраспецбуд», якія нанеслі шкоду дзяржаве ў асабліва буйным памеры, а таксама службовых асобаў мінбудархітэктуры, якія спрыялі ўнікненню таварыствам адказнасці.

На сустрэчы быў разгледжаны таксама шэраг іншых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Камітэту дзяржаўнага кантролю. Сярод іх, як ужо раней паведамляў Тэлеграф, падымалася і пытанне выплаты заработнай платы. Акрамя таго, кіраўнік кантрольнага ведамства таксама расказаў Аляксандру Лукашэнку аб выніках праверкі канцэрну «Белдзяржхарчпрам».

Как вам новость?
Головоломки