КДК: указ № 496 не ўводзіць новыя віды фінансавага кантролю

30.09.2010 15:29
Архив Редакция

У Беларусі не плануюць ўводзіць якія-небудзь новыя віды кантролю за ажыццяўленнем фінансавых аперацый. Пра гэта заявіў дырэктар Дэпартаменту фінансавага маніторынгу Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Валеры Ярашэўскі, каментуючы ўказ прэзідэнта Беларусі № 496 ад 27 верасня 2010 года.

«Уступленне ў сілу з 23 верасня 2010 года новай рэдакцыі закона Беларусі ад 19 ліпеня 2000 года «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці» не прадугледжвае ўвядзення новага кантролю фінансавых аперацый», — адзначыў Валеры Ярашэўскі. Таксама змены ў законе не тычацца фізічных і юрыдычных асобаў як суб’ектаў гаспадарання, перадае БелТА.

Новаўвядзенні тычацца толькі самога дэпартаменту фінансавага маніторынгу КДК і асобаў, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі. Гэта банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, асобы, якія займаюцца біржавай дзейнасцю, якія ажыццяўляюць гандаль каштоўнымі камянямі, ламбарды, страхавыя арганізацыі, арганізатары латарэй, натарыусы, рыэлтары, казіно, аператары паштовай сувязі. Гэта значыць, гаворка ідзе аб тых асобах, якія аказваюць паслугі альбо выконваюць нейкія дзяржаўныя функцыі, напрыклад, па дзяржрэгістрацыі ўгодаў з нерухомасцю.

«Для іх змяняюцца некаторыя ўмовы працы, так жа як і для дэпартаменту фінманіторынгу. Але гэта ніяк не ўплывае на фізічных асобаў і юрыдычных асобаў», — падкрэсліў Валеры Ярашэўскі.

Прадстаўнік КДК растлумачыў, што прыняты 27 верасні 2010 года ўказ № 496 адмяняе асобныя нормы ўказа № 601 ад 4 лістапада 2008 года, прынятага ў той час для стварэння спрыяльных умоў развіцця інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі. Тады былі ўведзеныя нормы, пры якіх выключаны абавязак банкаў прадстаўляць спецфармуляры ў ДФМ пры перавышэнні сумы фінансавай аперацыі. Усталяваная мяжа гэтых аперацый — 2 тыс. базавых велічынь для фізічных асоб і 20 тыс. базавых велічынь для юрыдычных. Гэтая норма захавалася і цяпер. Але паколькі з 23 верасня пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона, то, каб пазбегнуць дублявання заканадаўчых актаў, яна выключана з ўказу № 601 указам № 496, растлумачыў дырэктар дэпартаменту.

«Такім чынам, у сістэме кантролю за фінансавымі аперацыямі нічога не змянілася, усе змены, якія адбыліся з прыняццем указа № 496, — гэта прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць і ліквідацыя дублявання нормаў заканадаўчых актаў, — сказаў Валеры Ярашэўскі. — Гэта значыць, ва ўказе норму адмянілі, таму што яна з’явілася ў законе. Закон уступіў у сілу і з гэтага ж дня пачаў прымяняцца ўказ № 496».

У сувязі з гэтым, падкрэсліў прадстаўнік КДК, нічога не змяняецца ў працы банкаў у дадзеным напрамку. Пры гэтым Валеры Ярашэўскі прызнаў, што ў некаторых банках не вывучылі падрабязна заканадаўства і расцанілі новы ўказ як увядзенне нейкіх зменаў. Таксама ажыятаж паднялі і некаторыя СМІ. «Але ўсе гэтыя хвалявання неабгрунтаваныя», — падкрэсліў дырэктар дэпартаменту.

Как вам новость?
Головоломки