КДК: установы адукацыі завышаюць будаўнічыя каштарысы

11.10.2010 11:01
Архив Редакция

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі правёў праверку эфектыўнага і мэтавага выдаткавання сродкаў, выдзеленых з дзяржбюджэту на рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт аб'ектаў міністэрства адукацыі. Ва ўсіх правераных установах адукацыі супрацоўнікі дзяржкантролю выявілі факты завышэння кошту і аб'ёмаў выкананых рамонтных прац, паведамілі ў КДК.

Праверкі праводзіліся ў пяці вышэйшых навучальных установах, падведамасных міністэрству адукацыі, і чатырох навучальных установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійнага адукацыі. Акрамя таго КДК праверыў тры аддзелы адукацыі, ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Мінску і ўпраўленне капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёна Мінску.

У ходзе праверкі супрацоўнікі КДК выявілі, што праз адсутнасць належнага кантролю з боку ўстаноў адукацыі арганізацыі-падрадчыкі завышалі кошт будаўніча-мантажных і рамонтна-будаўнічых прац па бягучым і капітальным рамонце аб’ектаў.

Так, напрыклад, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце ім. Куляшова падрадчыкі завысілі кошт капрамонту інтэрната і спартзалы на 21,9 млн. рублёў, у тым ліку з-за няякаснага выканання прац дапушчана завышэнне на суму 11 млн. рублёў. У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце пры капрамонце навучальнага корпуса кошт будаўніча-мантажных прац аказаўся завышаным на 36,7 млн. рублёў. На аб’ектах, заказчыкамі якіх выступалі аддзелы і ўпраўленне адукацыі, а таксама сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, спецыялісты КДК выявілі завышэння кошту рамонтных прац на суму 345,4 млн. рублёў.

Акрамя таго, у ходзе праверак устаноўлена, што асобныя будаўнічыя арганізацыі выконвалі аздабленчыя працы без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці. У той жа час некаторыя ўстановы адукацыі замест таго, каб набываць айчынныя будматэрыялы непасрэдна ў вытворцаў, куплялі іх праз пасярэднікаў.

КДК: установы адукацыі парушаюць парадак распараджэння дзяржуласнасцю

КДК таксама выявіў шматлікія парушэнні заканадаўства, якое рэгламентуе парадак правядзення таргоў па выбары падрадчыка для выканання рамонтна-будаўнічых прац, а таксама парадак распараджэння дзяржаўнай уласнасцю.

Так, у ходзе абследаванняў маёмасці устаноў адукацыі выяўлены не прынятыя да бухгалтарскага ўліку аб’екты асноўных сродкаў на агульную суму 1,7 млрд. рублёў.

Усяго праверкай выяўлены завышэнні аб’ёмаў і кошту выкананых рамонтна-будаўнічых работ на суму 498,4 млн. рублёў, нямэтавае і неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў у памеры мільярд рублёў, залішняе выкарыстанне бюджэтных сродкаў на суму 8,5 млн. рублёў. Акрамя таго, у выніку праверкі папярэджана незаконнае выдаткаванне бюджэтных сродкаў на суму 895,6 млн. рублёў.

Інфармацыю аб праверцы, якая змяшчае пэўныя высновы і прапановы, Камітэт дзяржкантролю накіраваў у Савет міністраў.

Как вам новость?
Головоломки