Кіеў: ад скарачэння паставак газу праз Беларусь выйграе Украіна

22.06.2010 15:08
Архив Редакция

Украіна займае нейтральную пазіцыю ў расійска-беларускім газавым канфлікце. Пра гэта сёння, 22 чэрвеня, падчас брыфінгу заявіў дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын.

«На палітычным узроўні Украіна абсалютна нейтральная. Мы ніякім чынам не спрабуем ўмешвацца ў гаспадарчыя канфлікты», — сказаў ён.

Пры гэтым, адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці не пагоршыць стасункі Украіны і Беларусі заява «Укртрансгаза» аб гатоўнасці павялічыць транзіт расійскага газу ў Еўропу ў сувязі з увядзеннем рэжыму абмежавання паставак газу праз Беларусь, Валошын сказаў: «Бізнэс ёсць бізнэс. Калі ёсць кампанія, якая ўпаўнаважаная дзяржавай зарабляць у бюджэт дзяржавы грошы за кошт транзіту газу, то чаму яна павінна губляць магчымасьці гэта зрабіць. У канчатковым выніку, ад гэтага выйграюць грамадзяне Украіны і ўкраінскі бюджэт».

Как вам новость?
Головоломки