Кіеў: заява Лукашэнкі паўплывае на адносіны Украіны з Беларуссю

27.04.2011 17:25
Архив Редакция

Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны заявіў, што рэзкае выказванне беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб украінскім кіраўніцтве "без сумневу" паўплывае на адносіны дзвюх краін. "Любыя заявы, тым больш такія асабістыя выказванні, уплываюць на развіццё ўзаемаадносінаў", — падкрэсліў дыпламат.

Па яго словах, гэта «эмоцыі, якім не месца ў палітыцы, а тым больш — у ацэнцы двухбаковых адносін», перадае «Коммерсант-Украіна». У той жа час Раман Бязсмертны адзначыў, што афіцыйная пазіцыя Кіева па гэтым пытанні будзе выпрацавана пасля вывучэння арыгінальнага запісу выступу прэзідэнта Беларусі.

Пасол Украіны таксама падкрэсліў, што ў Кіеве чакалі прыезду Аляксандра Лукашэнкі «да апошняга». «Мы неаднаразова запрашалі прэзідэнта Лукашэнку на мерапрыемства 26 красавіка, але да апошняга моманту ў нас не было адказу беларускага боку. Толькі ў панядзелак вечарам з заявы прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі мы даведаліся, што ён не прыедзе», — распавёў украінскі дыпламат.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі заявіў 26 красавіка, што ўладам Украіны «хапае вашывасці», а прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Барозу абазваў «казлом».

Как вам новость?