Кыргызcтан пагражае Беларусі міжнародным судом

13.05.2010 09:12
Архив Редакция

Часовыя ўлады Кыргызстана заявілі, што беларускае кіраўніцтва ігнаруе афіцыйны запыт пра выдачу Бішкеку прэзідэнта Курманбека Бакіева. Па словах віцэ-прэм'ера часовага ўрада краіны Азібека Бекназарава, калі рэакцыі Беларусі не будзе і ў далейшым, Кыргызстан будзе змушаны звярнуцца ў міжнародны суд.

Як раней перадаваў Тэлеграф, беларуская Генпракуратура ўжо паведаміла пра атрыманне ад часовых уладаў Кыргызстана запыту аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева, аднак, як адзначыў начальнік упраўлення інфармацыі Генпракуратуры Пётр Кісялёў, аднаго толькі запыту для выдачы Курманбека Бакіева недастаткова.
Па словах прадстаўніка Генпракуратуры Беларусі, у наш час у Мінску чакаюць паступлення з Бішкеку «дадатковых дакументаў», якімі павінны быць матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да прэзідэнта Кыргызстана. «Генеральная пракуратура будзе вырашаць пытанне пра віноўнасць Бакіева, і ў залежнасці ад ступені яго віны можа быць прынята рашэнне пра выдачу», — растлумачыў Пётр Кісялёў.

Как вам новость?