Кыргызстан накіраваў Беларусі запыт аб экстрадыцыі Бакіева

07.05.2010 10:01
Архив Редакция

Генпракуратура Кыргызстана накіравала Беларусі запыт аб экстрадыцыі прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў у пятніцу, сёмага траўня, віцэ-прэм'ер часовага кабінета міністраў, які курыруе праваахоўныя органы, Азімбек Назараў.

«Шостага траўня Генпракуратура Кыргызстана звярнулася да Генпракуратуры Беларусі з просьбай аб экстрадыцыі Бакіева», — заявіў Назараў.  Нагадаем, Курманбек Бакіев быў змушаны пакінуць краіну пасля масавых беспарадкаў, якія пачаліся ў Кыргызстане шостага красавіка. Нагодай для дэманстрацый стала затрыманне практычна ўсіх лідараў апазіцыі.Ахвярамі сутыкненняў, якія ўспыхнулі сёмага красавіка, сталі каля 80 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні. Неўзабаве апазіцыя заявіла пра роспуск парламента і фармаванне новага ўрада на чале з Розай Атунбаевай. Лідар апазіцыі таксама заявіла, што прэзідэнт Кыргызстана паўстане перад судом.20 красавіка Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што былы прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца ў Мінску пад абаронай Беларусі. Сам Бакіеў заявіў, што не сыходзіў у адстаўку з паста прэзідэнта рэспублікі, і заклікаў сусветных лідараў не прызнаваць часовы ўрад Кыргызстана.Чацвёртага траўня прэзідэнт Беларусі заявіў, што не мае намеру перадаваць Курманбека Бакіева часоваму ўраду Кыргызстана.Крыніца: Корреспондент.netПа матэрыялах: РІА Новости

Как вам новость?
Головоломки