Кыргызстан пагражае Беларусі міжнароднымі судамі

16.06.2010 14:38
Архив Редакция

Часовыя ўлады Кыргызстана пракаментавалі адмову Генпракуратуры Беларусі ў выдачы прэзідэнта Курманбека Бакіева. Па словах намесніка старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азымбека Бекназарава, цяпер Бішкек мае намер дамагацца экстрадыцыі Курманбека Бакіева з Беларусі праз міжнародныя суды.

«Яны (беларускі бок — Тэлеграф) спасылаюцца, што гэта палітычная справа. Але ж мы асуджаем не самога Курманбека Бакіева, а хочам толькі прыцягнуць яго да адказнасці за смерць 90 маладых хлопцаў. Я яшчэ раніцай казаў генпракурору, каб ён даў тлумачэнне ў прэсе. Раз ён гэтага яшчэ не зрабіў, то, напэўна, заўтра выступіць з адпаведнай заявай», — заявіў прадстаўнік часовых уладаў Кыргызстана ўвечары 15 чэрвеня, перадае РИА «Новости».

Тым часам у Кіргізскай Генпракуратуры 15 чэрвеня не сталі каментаваць адмову Беларусі выдаць прэзідэнта Кыргызстана. Па словах прадстаўнікоў ведамства, сваю заяву з гэтай нагоды Генпракуратура Кыргызстана зробіць пасля вывучэння адказу беларускіх уладаў на запыт аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева.

Як раней паведаміў Тэлеграф, Генпракуратура адмовілася выдаць Курманбека Бакіева часовым уладам Кыргызстана 15 чэрвеня. Пры гэтым начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю беларускага ведамства Пётр Кісялёў адмовіўся каментаваць журналістам прычыны такога рашэння ўладаў краіны.

Как вам новость?
Головоломки