Кыргызстан паўторна папросіць Беларусь выдаць Бакіева

07.07.2010 11:07
Архив Редакция

Намеснік старшыні часовага ўрада Кыргызстана Азімбек Бекназараў сёмага ліпеня заявіў, што кіргізскі бок паўторна накіруе ў Беларусь запыт аб выдачы звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. "Калі часовы ўрад у першы раз адпраўляў запыт, улада ў Кыргызстане не была легітымізаваная", — сказаў намеснік старшыні часовага ўрада.

«Натуральна, гэта адбівалася на адказе замежнай дзяржавы. Я даручыў генпракурору Байтэміру Ібраеву накіраваць паўторны запыт у Беларусь», — цытуе Азімбека Бекназарава агенцтва 24.kg.

Акрамя таго, па словах намесніка старшыні часовага ўрада Кыргызстана, ён звярнуўся ў Інтэрпол з пытаннем: «Ці праўда, што браты Бакіевы знаходзяцца ў Беларусі?». «Кажуць, Жаныша Бакіева бачылі на прэс-канферэнцыі Курманбека Бакіева», — дадаў Азімбек Бекназараў.

Раней, як ужо паведамляў Тэлеграф, Генеральная пракуратура Беларусі адмоўна адказала Генпракуратуры Кыргызстана на запыт аб выдачы Курманбека Бакіева, спаслаўшыся на палітычныя матывы яго пераследу на радзіме.

Як паведаміў начальнік арганізацыйна-інспектарскага ўпраўлення Генпракуратуры Кыргызстана Сумар Насіза, «Генпракуратура Беларусі спаслалася на падпункт Е пункта 8 Кішынёўскае канвенцыі аб прававой дапамозе 2002 года, паводле якога выдача грамадзянаў не адбываецца, калі ёсць падставы меркаваць, што запыт звязаны з пераследам асобы па расавых, рэлігійных ці палітычных матывах».

Как вам новость?
Головоломки