Кыргызстан хоча ўступіць у Мытны саюз

28.12.2010 12:35
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Кыргызтана Алмазбек Атамбаеў ў ходзе сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргеем Нарышкіным у Маскве заявіў, што Бішкек зацікаўлены ва ўступленні ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі, а таксама ў далучэнні да Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). "У Кыргызстана і Расіі агульнае мінулае і, я думаю, будучыня таксама будзе агульнай", — сказаў Алмазбек Атамбаеў.

Паводле слоў прэм’ер-міністра, галоўным стратэгічным партнёрам кіраўніцтва Кыргызстана лічыць Расію. «Мы, вядома, будзем сябраваць з усімі краінамі свету, але стратэгічны партнёр — гэта Расія, і альтэрнатывы гэтаму няма», — цытуе Алмазбекам Атамбаевым РИА «Новости».

Кыргызскі прэм’ер падкрэсліў, што першай задачай новага ўраду Кыргызстана з’яўляецца пераход у стасунках з Расіяй на цалкам іншы ўзровень. «Каб вярнуўся давер, каб тыя добрыя праекты, тыя намеры, якія агучваліся дзесяцігоддзямі, але не выконваліся, нарэшце, пачалі рэалізоўвацца. Каб расійскія інвестары рэальна пайшлі ў Кыргызстан, і каб мы сталі на справе, а не на словах рэальнымі стратэгічнымі партнёрамі», — заявіў кіраўнік кыргызскага ўрада.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пакет пагадненняў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы ўжо ратыфікаваны Беларуссю. Чакаецца ратыфікацыя іншымі краінамі-удзельніцамі Мытнага саюза. АЭП будзе прадугледжваць вольны рух тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, узгодненую макраэканамічную палітыку. Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі быў створаны ў 2007 годзе.

Как вам новость?
Головоломки