Клінтан вітае палітыку Латвіі ў дачыненні да Беларусі

23.02.2011 12:04
Архив Редакция

ЗША вітаюць палітыку Латвіі ў дачыненні да Беларусі. "Свабодная эканоміка ідзе поруч са свабодным і справядлівым грамадствам, і Латвія прадэманстравала сваю прыхільнасць вяршэнству закона. Яна падтрымала санкцыі супраць Беларусі, улады якой затрымліваюць уласных грамадзян", — заявіла дзяржсакратарка ЗША Хілары Клінтан пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Латвіі Валдзісам Крыстоўскісам.

ЗША таксама віталі змякчэнне Латвіяй візавага рэжыму для беларускіх грамадзянаў. «Гэтыя крокі пададуць грамадзянам Беларусі доступ да адкрытых краінаў, вольных СМІ і партнёрства ў сферы бізнэс-адукацыі, якое азнаёміць студэнтаў Беларусі з прынцыпамі вольнага рынку», — адзначыла Хілары Клінтан, перадае РИА «Новости».

Як перадаваў Тэлеграф, міністэрства замежных спраў Латвіі, следуючы рэкамендацыі Еўрапейскага Саюза, увяло спрошчаны візавы рэжым для грамадзян Беларусі, адмяніўшы плату за атрыманне доўгатэрміновай візы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Латвіі. Мэтай прыняцця дадзенага рашэння стала спрыянне «чалавечым кантактам і ўмацаванню грамадскіх і дэмакратычных інстытутаў».

Как вам новость?