Колькасць абвінавачаных па "справе 19 снежня" вырасла да 33

20.01.2011 12:26
Архив Редакция

Аднаму з падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску ў дзень выбараў, 19 снежня, Іллю Васілевічу было прад'яўленае абвінавачанне. Пра гэта юрыстам распавёў адзін з яго сяброў. Такім чынам, па стане на 20 студзеня абвінавачанне прад'яўленае 33 грамадзянам.

Пасля акцыі ў Мнску Ілля Васілевіч быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак. 5 студзеня яго затрымалі паўторна, як падазраванага па крымінальнай справе. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Між тым, як ужо перадаваў Тэлеграф, юрысты адсочваюць крымінальныя справы, распачатыя да і пасля правядзення акцыі пратэсту па выніках прэзідэнцкіх выбараў. На 20 студзеня вядомыя прозвішчы 33 абвінавачаных па справе аб масавых беспарадках, з іх 29 — утрымліваюцца пад вартай, чатыры знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе; яшчэ 15 — у статусе падазраваных, з іх пяць чалавек утрымліваюцца пад вартай, дзесяць пад падпіскай аб нявыездзе, двое знаходзіцца за межамі краіны.

У ліку абвінавачаных — пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты. Чатыры з іх знаходзяцца ў СІЗА КДБ: Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. Віталь Рымашэўскі быў вызвалены з СІЗА 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе.

Астатнія абвінавачаныя — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі.