Консул Румыніі: доўгатэрміновая віза для беларусаў каштуе 120 еўра

15.02.2011 10:38
Архив Редакция

Консульскі збор пры афармленні румынскай доўгатэрміновай візы D для беларускіх грамадзян складае 120 еўра, пры атрыманні іншых візаў тыпу С — 60 еўра. Пра гэта паведаміў Тэлеграфу консул Румыніі ў Беларусі Іван Іонэл. Паводле яго слоў, аплата праводзіцца ў далярах — па абменным курсе еўра/даляр, выстаўленым румынскім пасольствам.

«У цяперашні час консульскі збор для атрымання нацыянальнай румынскай турыстычнай візы тыпу CL/TU (групавая віза, у групу павінна ўваходзіць мінімум пяць і максімум 50 чалавек) для грамадзян Беларусі, якія накіроўваюцца ў Румынію на адпачынак, складае адзін еўра з кожнага чалавека. Кіраўнік турыстычнай групы павінен аплаціць консульскі збор у далярах у эквіваленце 60 еўра», — сказаў Іван Іонэл.

Раней Тэлеграф перадаваў, што, па дадзеных сайта 017.by, памер консульскага збору пры афармленні румынскай аднаразовай турыстычнай візы складае 15 даляраў (групавы — 10 даляраў), транзітнай турыстычнай візы — 40 даляраў (групавой — 35 даляраў).

Как вам новость?