Кошт на газ для Беларусі ў 2011 годзе складзе 250 даляраў

25.06.2010 16:54
Архив Редакция

25 чэрвеня акцыянеры "Газпрома" ўхвалілі дамову, паводле якой "Белтрансгаз" у 2011 годзе можа закупіць у расійскага газавага холдынгу 22,5 млрд. кубаметраў газу на 5,625 млрд. даляраў. Такім чынам цана для на газ для Беларусі складзе ў наступным годзе 250 даляраў за тысячу кубаметраў.

Дамова таксама прадугледжвае, што «Белтрансгаз» у наступным годзе акажа паслугі па транзіце газу праз тэрыторыю Беларусі па сваёй газатранспартнай сістэме і па беларускім участку газаправода Ямал-Еўропа ў аб’ёме не больш за 48,2 млрд. кубаметраў, перадае РИА «Новости».

За транспартоўку газу «Газпром» павінен заплаціць Беларусі ў 2011 годзе не больш за 600 млн. даляраў. Пры гэтым у 2010 годзе прадугледжваецца магчымасць платы 700 млн. даляраў за транзіт.

Газпром: на перамовах з Беларуссю прынцыповых разыходжанняў няма

Расійскі газавы манапаліст «Газпром» адзначае прагрэс у перамовах з Беларуссю па распрацоўцы дапаўненняў да кантракту на 2010 год. «Ёсць прагрэс, няма прынцыповых разыходжанняў. Мы спадзяемся, што дадатак будзе падпісаны ў самы блізкі час», — заявіў 25 чэрвеня кіраўнік газавага холдынгу Аляксей Мілер на прэс-канферэнцыі па выніках гадавога сходу акцыянераў.

«У цяперашні час мы знаходзімся ў дыялогу, у кантакце з беларускімі калегамі, канструктыўна ідзе дыялог, і ўсе прынцыповыя пытанні гэтага дапаўненні вырашаныя», — паведаміў Аляксей Мілер.

Як паведаміў кіраўнік «Газпрома», перамовы па тэлефоне з кіраўніцтвам «Белтрансгаза» і першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам былі адноўленыя пасля поўнага аднаўлення транзіту і паставак позна ўвечары 24 чэрвеня.

Как вам новость?
Головоломки