Кошт праезду ў міжгародніх аўтобусах павышаецца на 15-20%

09.06.2011 10:49
Архив Редакция

З 9 чэрвеня дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" павышае ў сярэднім на 15-20% тарыфы на рэгулярныя міжгароднія рэйсы, што абслугоўваюцца аўтобусамі прадпрыемства. Так, тарыф на звычайным маршруце ў аўтобусах агульнага тыпу цяпер будзе складаць 196 рублёў за кіламетр, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 202 рублі за кіламетр.

Кошт праезду на хуткасным маршруце складзе 223 рублёў за кіламетр у аўтобусах агульнага тыпу і 230 рублёў за кіламетр у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі.

На дадатковых маршрутах новы тарыф усталяваны ў памеры 232 рублёў за кіламетр у аўтобусах агульнага тыпу і 238 рублёў за кіламетр у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі.

Акрамя таго, як паведамілі ў «Мінсктрансе», на 25% павышаецца тарыф на маршрутах Мінск-Магілёў і Мінск-Чавусы — да 225 рублёў за кіламетр. Кошт праезду на маршрутах Мінск-Пінск і Мінск-Д.Гарадок павышаецца на 12,5% да 180 рублёў за кіламетр, на маршруце Мінск-Барысаў — на 8% да 176 рублёў за кіламетр.

Как вам новость?