Кошты на кватэры ў Мінску працягваюць нязначна зніжацца

18.06.2010 14:47
Архив Редакция

Кошты на кватэры на другасным рынку жылля Мінску працягваюць зніжацца. За тыдзень з 7 па 14 чэрвеня 2010 года сярэдні кошт квадратнага метра кватэраў на другасным рынку жылля ў Мінску паменшыўся на 0,8% і склала 1 366 даляраў.

Лідарамі па велічыні сярэдніх коштаў прапановы кватэраў у Мінску з’яўляюцца Цэнтральны (1695 даляраў за квадратны метр) і Савецкі (1.476) раёны. Самыя нізкія кошты — у Завадскім (1219) і Маскоўскім (1314) раёнах, паведамляе БелаПАН.

За тыдзень сярэдні кошт на кватэры павялічыўся толькі ў Цэнтральным раёне на 0,6%. У астатніх раёнах Мінску — зменшыўся на 0,4-1,7%.

Лідарам па аб’ёме прапановы другаснага жылля ў Мінску застаецца Фрунзенскі раён — 20%. Менш за ўсё прапановаў у Партызанскім раёне — 5%. Аднапакаёвых кватэр прапаноўвалася 29%, двухпакаёвых — 35%, трохпакаёвых — 28%, чатырохпакаёвых — 8%.

Кватэры ў новабудоўлях Мінску прапаноўваюцца па камерцыйных коштах ад 700 да 3 тыс. даляраў за квадратны метр.

Как вам новость?
Головоломки