Кот-д'Івуар абверг інфармацыю аб пастаўках зброі з Беларусі

01.03.2011 10:26
Архив Редакция

У панядзелак, 28 лютага, урад непрызнанага прэзідэнта Кот-д'Івуара Ларана Гбагбо заявіў аб недакладнасці інфармацыі аб пастаўках у гэтую краіну баявых верталётаў з Беларусі. Як паведамляецца, пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік адміністрацыі Ларана Гбагбо Дон Мело.

Як раней перадаваў Тэлеграф, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выступіў з заявай, у якой абвінаваціў улады Беларусі ў парушэнні эмбарга на пастаўкі зброі, уведзенага ў дачыненні Кот-д’Івуара ў 2004 годзе. Паводле інфармацыі ААН, Мінск незаконна пачаў пастаўкі баявых верталётаў узброеным фармаванням, якія падтрымліваюць прэзідэнта Кот-д’Івуара Ларана Гбагбо, якога не прызнае сусветная супольнасць.

У сваю чаргу міністэрства замежных спраў Беларусі назвала дадзеную заяву генеральнага сакратара ААН «інфармацыйнай вайной» і «ілжывымі выдумкамі аб Беларусі». МЗС таксама ўсумніўся ў сапраўднасці заявы, што прыпісваецца Пан Гі Муну.

Па материлам РИА «Новости»

Как вам новость?
Головоломки