Кожная пятая школа Беларусі не гатовая да навучальнага года

12.08.2010 12:33
Архив Редакция

Да будучага навучальнага года на сённяшні дзень гатовыя 80% навучальных установаў. Гэтыя школы правялі рамонтныя работы і прайшлі ўсе неабходныя праверкі па тэхнічным стане. Пашпарты гатоўнасці ўжо атрымалі 507 школаў Беларусі. Пра гэта паведаміла начальніца ўпраўлення развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы Міністэрства адукацыі Лідзія Зайцава.

Дакументы аб матэрыяльнай падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года ўсе школы краіны павінны атрымаць да 25 жніўня. «Першыя 507 пашпартоў ужо выдадзеныя, а асноўны «наплыў» школ спецыялісты, адказныя за выдачу гэтых дакументаў, чакаюць да 15 жніўня», — сказала Лідзія Зайцава.

Усяго ў Беларусі 1 верасня адкрыюць дзверы 3,59 тыс. школ. На рамонт і падрыхтоўку школ да навучальнага года было выдаткавана 317 млрд. рублёў, з іх ужо выдаткавана больш за 222 млрд. рублёў. У падрыхтоўцы навучальных устаноў спецыялістам і педагогам дапамагаюць шэфы, якія замацаваны за кожнай са школ. У асноўным  арганізацыі-шэфы набываюць будматэрыялы, кампутарную і бытавую аргтэхніку, офісную мэблю, перадае БелТА.

Плануецца, што да 1 верасня ў Беларусі з’явяцца 5 новых школаў. Сярод новабудоўляў — школа на 930 вучняў у раёне Брылева-1 у Віцебску, сярэдняя школа на 720 месцаў у Бараўлянах (пад Мінскам), сярэднія школы на 650 месцаў у гарадскім пасёлку Лельчыцы і на 1 тыс. 20 навучэнцаў у мікрараёне Міхалова-1 у Мінску, школа-сад на 471 месца ва Усходнім мікрараёне-6 Берасця.

У той жа час плануецца закрыць 55 малалікіх школ у сельскіх населеных пунктах.

Как вам новость?