Козік распавёў Лукашэнку, што хвалюе людзей на прадпрыемствах

19.04.2011 17:17
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка сустрэўся са старшынём Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам. Кіраўнік ФПБ распавёў аб працы прафсаюзнай арганізацыі, задачах, якія ставяцца перад першаснымі прафсаюзамі ў арганізацыях, на прадпрыемствах, сітуацыі ў працоўных калектывах, аб тым, што непакоіць людзей у сацыяльна-эканамічных умовах,я кія склаліся ў краіне.

Як адзначылі ў адміністрацыі беларускага лідара, сустрэчы кіраўніка дзяржавы з лідарам прафсаюзнай арганізацыі напярэдадні Свята працы 1 мая сталі ўжо традыцыяй.

Леанід Козік таксама распавёў аб святочных мерапрыемствах, якія плануецца правесці па нагоды 1 мая. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што напярэдадні свята неабходна заахвоціць людзей за іх працу і годна адзначыць гэты дзень.

Как вам новость?
Головоломки