КПРФ: палітычнае жыццё Лукашэнкі можа завяршыцца

19.07.2010 11:40
Архив Редакция

Шэраг расійскіх палітыкаў выказаў незадаволенасць з нагоды выступу прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі на беларускім тэлебачанні. "Калі прэзідэнт Беларусі і далей будзе дэманстраваць падтрымку грузінскага дыктатара, то ён стане на шлях завяршэння свайго палітычнага жыцця", - заявіў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расіі па аграрных пытаннях, член фракцыі КПРФ Мікалай Харытонаў.

Нягледзячы на тое, што Мікалай Харытонаў, па ягоных ўласных словах, працягвае паважаць Лукашэнку як «дзяржаўнага дзеяча, які абараняе інтарэсы сваёй эканомікі, сваіх вытворцаў», палітык «перасцярог бы Аляксандра Рыгоравіча ад рэзкіх і неміралюбных крокаў у дачыненні да Расіі», паведамляюць «Беларускія навіны».

Парламентары таксама адзначыў, што Расіі не варта ўмешвацца ў ход кампаніі па выбарах беларускага прэзідэнта ў 2011 годзе. «Мы не маем права ўмешвацца ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, хай беларускі народ сам робіць свой выбар», — адзначыў Мікалай Харытонаў.

У сваю чаргу, член камітэта Дзярждумы па эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтве, член фракцыі «Справядлівая Расія» Валеры Зубаў назваў палітыку беларускага прэзідэнта ў дачыненні да Расіі «да неверагоднасці крывадушнай».

«Усе ягоныя першапачатковыя заявы аб сяброўстве з Расіяй былі патрэбныя яму выключна для пабудовы ўласнай палітычнай кар’еры», — заявіў Валеры Зубаў. «Я заўсёды падазраваў беларускага лідара ў несумленнай гульні. У выніку гэтай несумленнай гульні мы атрымалі такі палітычны міф як саюзная дзяржава Расіі і Беларусі», — дадаў расійскі палітык.

На думку Валерыя Зубава, у адносінах з Беларуссю Расія павінна заняць «жорсткую пазіцыю паслядоўнага адстойвання сваіх інтарэсаў». Акрамя таго, парламентары ўпэўнены ў тым, што Расіі не варта падтрымліваць кандыдатуру цяперашняга кіраўніка Беларусі на будучых прэзідэнцкіх выбарах у рэспубліцы.

Пры гэтым Валеры Зубаў выказаў меркаванне аб тым, што расійцам не варта дэманстраваць непрыманне фігуры Аляксандра Лукашэнкі публічна. «Мы павінны з годнасцю і пагардліва глядзець на тыя ці іншыя выпады ў дачыненні дла нашай дзяржавы», — падкрэсліў парламентары. Па словах Валерыя Зубава, «Расіі трэба старацца быць прывабнай для тых палітыкаў, якія сёння ідуць да ўлады ў іншых краінах».