Кіраўніцтва аўтарынка "Ждановічы" пайшло на саступкі мітынгоўцам

09.04.2010 09:22
Архив Редакция

Адміністрацыя мінскага аўтарынка "Ждановічы", дзе восьмага красавіка адбыўся стыхійны мітынг аўтаўладальнікаў, часткова задаволіла патрабаванні пратэстуючых. У выніку кошт уезду на тэрыторыю рынка зменшыўся да ранейшай велічыні — 95 тыс. рублёў. Восьмага красавіка ўезд падаражэў на пяць тысяч рублёў.

У акцыі пратэсту аўтаўладальнікаў, па дадзеных адміністрацыі бралі ўдзел 20-30 мітынгоўцаў, аднак прадпрымальнікі агучвалі лічбу ў 200-300 чалавек. Уезд на рынак у выніку акцыі пратэсту некаторы час быў перакрыты.

Разам з тым, дырэктар гандлёвага цэнтра «Ждановічы» Генадзь Падбярэзны ўжо заявіў, што ранейшы кошт уезду на пляцоўку, дзе выстаўляюцца прадаваныя аўтамабілі, застанецца нязменным нядоўга — ужо на наступным тыдні яе плануецца зноў павялічыць да 100 тыс. рублёў, перадае БелаПАН.

Абурэнне прадаўцоў аўтамабіляў, апроч падвышэння кошту ўезду на аўтарынак, выклікаў і той факт, што ўмовы на пляцоўцы для продажу аўтамабіляў не становяцца больш камфортнымі. Пры неспрыяльных пагодных умовах на аўтарынку ў «Ждановічах, аглядаючы аўтамабілі, даводзіцца прабірацца паміж імі па лужынах, у лепшым выпадку — па накіданых праз лужыны дошках.

Как вам новость?
Головоломки