Лябедзька: наступная сераду будзе вырашальнай

23.06.2011 15:42
Архив Редакция

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы акцыю маўклівай салідарнасці, што прайшла 22 чэрвеня, заявіў, што наступная серада "будзе шмат у чым вырашальная". "За гэты час пройдуць суды і будзе відаць, як адрэагуюць на іх людзі. Калі праз тыдзень на вуліцы беларускіх гарадоў выйдзе яшчэ больш насельніцтва, то гэта будзе азначаць, што беларусы выціскаюць з сябе страх", — заявіў ён.

«І тады уладам і праваахоўным сілам у летні перыяд будзе не да адпачынкаў», — падкрэсліў палітык, перадае сайт АГП.

Як перадаваў Тэлеграф, у Беларусі кожную сераду праходзяць акцыі маўклівай салідарнасці. Так, па выніках акцыі 15 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за 240 чалавек, акцыі 22 чэрвеня — прыкладна 450.

Как вам новость?
Головоломки