Кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы не ведае аб ратыфікацыі Мінскам Мытнага кодэксу

02.07.2010 12:13
Архив Редакция

Кіраўніцтва пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі не валодае інфармацыяй аб магчымай ратыфікацыі беларускім парламентам на закрытым паседжанні Мытнага кодэксу Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. "Я асабіста такой інфармацыі не маю, таму ні абвергнуць, ні пацвердзіць не магу", — сказаў намеснік дзяржаўнага сакратара — член пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы Сяргей Шухно.

Інфармацыя аб магчымай ратыфікацыі кодэксу, якую ніяк не камэнтуюць у беларускім парламенце, з’явілася ў сераду, 30 чэрвеня, перадае РИА «Новости».

Мытны кодэкс Мытнага саюза павінен быў запрацаваць з першага ліпеня, аднак беларускі парламент да гэтага часу не ратыфікаваў дамову або, калі верыць неафіцыйным крыніцам, проста афіцыйна не пацвярджае гэтага.

Дамова аб Мытным кодэксе Мытнага саюза была падпісана ў Мінску 27 лістапада 2009 года. Мэтай дакументу з’яўляецца забеспячэнне мытнага рэгулявання на адзінай тэрыторыі Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, які фармальна пачаў дзейнічаць з першага студзеня гэтага года.

Как вам новость?
Головоломки