Краіны Мытнага саюза будуць уступаць у СГА паасобку

12.03.2011 16:22
Архив Редакция

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Антон Кудасаў 12 сакавіка заявіў, што краіны Мытнага саюза (Беларусь, Казахстан і Расія) вымушаны ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю не адзіным блокам, а паасобку. Тым не менш, па словах намесніка міністра, у выніку ўсе тры краіны "будуць сядзець там пад знакам Мытнага саюза ў адпаведных перагаворных фарматах". 

«У СГА не хочуць нас бачыць як адзінае цэлае. Гэта звязана з цэлым шэрагам палітычных меркаванняў, якімі СГА ў апошні час, на жаль, стаў перапоўнены. Ну не хочуць яны нас там бачыць ўтрох, ну не ўтрох, дык ўбачаць нас паасобку» , — цытуе Антона Кудасава БелТА.

Как вам новость?