Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі таемна з'ездзіў у Літву

27.01.2011 12:37
Архив Редакция

Некалькі дзён таму ў Вільні, у прэзідэнцкім палацы, прайшла таемная сустрэча паміж кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімірам Макеем і прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле адной з цэнтральных літоўскіх газет. 

Аднак прадстаўнікі прэзідэнцкай службы сцвярджаюць, што Уладзімір Макей сустракаўся з дарадцам прэзідэнта Літвы Дарусам Сямашкам, піша Lietuvos rytas.

На пытанне, аб чым ішла размова падчас візіту і хто запрасіў кіраўніка Адміністрацыі беларускага лідара, прэс-сакратар Далі Грыбаўскайце Лінас Бальсіс сказаў, што дадзеная сустрэча была «адной з серыі дыпламатычных крокаў, якія прадпрымала Літва як старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе з мэтай абароны правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі».

«Еўрапейскі Саюз пагражае ўвесці жорсткія санкцыі ў дачыненні да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго найбліжэйшых паплечнікаў, тым часам высокапастаўленыя чыноўнікі з Мінску спрабуюць шукаць заступніцтва ў Вільні», — піша выданне.