Кіраўнік Еўрапарламенту: Беларусь мае патрэбу ў новых элітах

10.06.2010 14:52
Архив Редакция

Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек заявіў на сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што "свабодная Беларусь заўтрашняга дня мае патрэбу ў новых элітах, здольных кіраваць дэмакратычна і кампетэнтна". Сам ЕГУ кіраўнік Еўрапейскага парламента назваў "добрай глебай для іх падрыхтоўкі".

«Гэтыя студэнты, як і многія іншыя студэнты ў Беларусі, вартыя пахвалы за адмову прымаць на веру прыгожа спакаваную праўду, якая на справе з’яўляецца не больш чым фарсам дэмакратыі. Дзейнасць універсітэта — гэта форма інтэлектуальнага супрацьстаяння, якую неабходна падтрымліваць, аказваць ёй садзейнічанне», — адзначыў Ежы Бузек, перадае БелаПАН.

Кіраўнік Еўрапарламенту са шкадаваннем канстатаваў, што апошнім часам сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змяняецца ў лепшы бок і заклікаў ўлады краіны распачаць пэўныя крокі па выпраўленні сітуацыі.

«Калі сітуацыя не зменіцца, то Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і афіцыйны Мінск, на жаль, па-ранейшаму застануцца вельмі аддаленым адно ад аднаго», — падсумаваў еўрапейскі дэпутат.

Как вам новость?
Головоломки