Кіраўнік Еўрапарламенту заклікаў ЕС адмяніць візы для Беларусі

02.02.2011 14:35
Архив Редакция

Старшыня Еўрапейскага парламенту Ежы Бузек 1 лютага заявіў, што Еўрапейскі саюз недастаткова супрацоўнічае з беларускім грамадствам, хоць і хоча "быць як мага бліжэй да яго". "Таму трэба знізіць кошты на візы ці ўвогуле скасаваць аплату за іх, каб у нас быў пастаянны кантакт", — заявіў кіраўнік Еўрапарламенту. 

«Я хачу падкрэсліць, што ў ЕС — стратэгія дзвюх дарог. Адна дарога — для асобаў, якія маюць уладу і адказваюць за сітуацыю, якую мы маем у Беларусі, за адсутнасць дэмакратыі, за знявагу грамадзянскіх правоў і правоў чалавека. А другая дарога — для грамадзянскай супольнасці», — адзначыў Ежы Бузек.

Старшыня Еўрапарламенту выказаў надзею на тое, што прынятыя на днях рашэнні ЕС — гэта толькі пачатак дзеянняў, накіраваных на дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ Беларусі, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Таксама Ежы Бузек заявіў аб неабходнасці падтрымкі беларускага Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 31 студзеня ЕС прыняў рашэнне ўвесці візавыя санкцыі ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў. Адначасова з гэтым Еўрасаюз выступае за спрашчэнне візавага рэжыму для астатніх беларусаў. Некаторыя краіны ўжо падтрымалі гэтую ініцыятыву. Так, з 1 студзеня 2011 года Польшча адмяніла консульскі збор за нацыянальную візу. Прыкладу Польшчы паследавалі ўлады Латвіі. З 24 студзеня консульскі збор за афармленне нацыянальнай доўгатэрміновай латвійскай візы з беларускіх грамадзян таксама не спаганяецца.

Как вам новость?
Головоломки