Кіраўнік Гарадзенскага УУС падзякаваў спецназу за дзеянні 19 снежня

27.12.2010 14:22
Архив Редакция

Начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Валянцін Міхневіч выказаў падзяку ўсяму асабоваму складу гарадзенскай міліцыі "за высокія прафесійныя дзеянні ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі". Байцоў гарадзенскага спецназа, якія працавалі 19 снежня ў Мінску падчас акцыі апазіцыі, дома сустракалі ўрачыста і нават з аркестрам.

«Усе гэтыя дні байцы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння працавалі ў сталіцы, ахоўвалі Дом ўрада падчас штурму і акцыі пратэсту. У асноўным усе вярнуліся цэлымі, некалькі супрацоўнікаў атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні», — заявілі работнікі УУС Гарадзенскага аблвыканкама ў адным з артыкулаў у сваёй газеце «Міліцэйскі веснік».

Разам з тым з сайта газеты гэты артыкул неўзабаве знялі, бо чытачы вельмі негатыўна ўспрынялі артыкул і пакідалі дзесяткі бесстаронніх каментарыяў на адрас гарадзенскіх спецназаўцаў.

Как вам новость?