Кіраўнік МЗС Польшчы: Лукашэнка не выйграў выбары

22.12.2010 16:00
Архив Редакция

Ёсць верагоднасць таго, што пераабраны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выйграў выбары, што прайшлі ў Беларусі. Такую заяву польскім СМІ зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. "У адпаведнасці з атрыманымі намі дадзенымі, у пачатковай фазе выбараў (датэрміновае галасаванне) за яго прагаласавала 30% выбаршчыкаў, а ў нядзелю гэтая колькасць вырасла да 40%", — сказаў ён.

Па словах кіраўніка польскага МЗС, гэта найлепшы вынік з усіх кандыдатаў, аднак недастатковы для перамогі ў першым туры. «Чалавек, які, па афіцыйных дадзеных, перамог на выбарах з такім вялікім адрывам, не пойдзе на жорсткі разгон апазіцыі, арышт апанентаў і, што важна, іх прадстаўнікоў», — заявіў Радаслаў Сікорскі, паведамляе «Салiдарнасць».

Паводле меркавання польскага міністра, затрыманне апошніх не дазволіла ім падаць скаргі на ход і вынікі галасавання. «Калі мы прымем гэта пад увагу, то дзеянні Лукашэнкі становяцца рацыянальнымі», — сказаў кіраўнік польскага МЗС.
 
Як раней паведамляў Тэлеграф, згодна з афіцыйнымі папярэднімі дадзенымі ЦВК, перамогу на выбарах атрымаў Аляксандар Лукашэнка, які набраў 79,67% галасоў выбаршчыкаў.

Бліжэйшым супернікам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах быў Андрэй Саннікаў (2,56%). Па 1,97% галасоў выбаршчыкаў набралі Яраслаў Раманчук і Рыгор Кастусёў. За Уладзіміра Някляева свае галасы аддалі 1,77% выбаршчыкаў, за Алеся Міхалевіча — 1,2%, за Віталя Рымашэўскага 1,1%, за Віктара Цярэшчанку — 1,08%, за Мікалая Статкевіча — 1,04%. Менш за ўсё галасоў (0,48%) набраў Дзмітры Ус. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала 6,47% выбаршчыкаў.

24 снежня Цэнтрвыбаркам Беларусі мае намер абвясціць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Как вам новость?