Кіраўнік МЗС РФ: адносіны з Беларуссю занадта эмацыйныя

30.06.2011 17:34
Архив Редакция

Любыя эмацыйныя ўсплескі ва ўзаемаадносінах Расіі і Беларусі павінны быць ліквідаваны, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, выступаючы 30 чэрвеня на пасяджэнні міжнароднага камітэту Дзярждумы.

«Мы зацікаўлены ў тым, каб з публічнай сферы любыя эмацыйныя ўсплескі былі ліквідаваныя, аб гэтым мы неаднаразова дамаўляліся з маім беларускім калегам», — цытуе расійскага міністра РИА «Новости».

«Не заўсёды атрымліваецца так, як пра гэта ішла гаворка, але тым не менш Беларусь — наш стратэгічны саюзнік, і з гэтым партнёрам нас звязваюць тысячы самых розных нітак на дзяржаўным, карпаратыўным, і самае галоўнае, на чалавечым узроўні», — сказаў Сяргей Лаўроў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Маскве зацікаўлены ў тым, каб Беларусь пераадолела цяперашнія эканамічныя праблемы.

Как вам новость?
Головоломки