Кіраўнік Нацбанка не верыць планам урада Мясніковіча

08.02.2011 14:19
Архив Редакция

Беларусь можа не выйсці на дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі да 2015 года, як запланавана ў праекце нацыянальнай праграмы развіцця экспарту, які 8 лютага разглядаецца на пасяджэнні прэзідыума Саўміна. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч, выступаючы на пасяджэнні. 

Старшыня Нацыянальнага банка краіны заўважыў, што параметры праграмы, названыя ў праекце, не могуць прывесці да выхаду на дадатнае сальда. Паколькі хуткасць росту экспарту тавараў на 2011 год плануецца на ўзроўні 115,9%, імпарту — 115,8%, то розніца складае толькі 0,1%. Гэта, мяркуе Пётр Пракаповіч, абсалютна не гарантуе дасягнення дадатнага сальда знешняга гандлю, як планавалася. «Экспарт і імпарт расце аднолькавымі тэмпамі. Якія гарантыі могуць быць, што будзе не тое ж самае, што і раней?» — Цытуе кіраўніка Нацбанка БелТА.

Пётр Пракаповіч дадаў, што за мінулыя пяць гадоў планавалася апярэдзіць рост экспарту над ростам імпарту. У новай пяцігодцы гэта не прадугледжана, пачынаючы з 2011 года.

Паводле ж праекту праграмы развіцця экспарту на 2011-2015 гады, яе асноўная задача — забяспечыць рост аб’ёму экспарту тавараў і паслуг у 2,18 — 2,22 раза і дасягнуць дадатнага сальда знешняга гандлю таварам і паслугамі ў 2014 годзе з дапамогай мадэрнізацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, кіраўнік беларускага ўраду Міхаіл Мясніковіч 27 студзеня паведаміў, што эканоміка краіны мае патрэбу ў сур’ёзнай структурызацыі. «У нас фактычна не хапае сродкаў ад выручкі экспарту, каб забяспечыць імпарт — спажывецкі, прамежкавы, інвестыцыйны», — заявіў ён.

Как вам новость?
Головоломки