Кіраўнік штаба Някляева адказаў на "выкрыццё" ОНТ

31.01.2011 12:56
Архив Редакция

Кіраўнік штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў пракаментаваў «выкрывальны» рэпартаж тэлеканала АНТ. «Убачыўшы сюжэт пра «мае» кватэры, машыны і зямельныя участкі, я адразу ўспомніў словы Шпака з несмяротнай камедыі "Іван Васільевіч мяняе прафесію" - тры магнітафоны, тры кінакамеры замежныя, тры партсігары айчынныя, куртка замшавая...», - сказаў ён.

«З асабістага вопыту магу сказаць: занятак палітыкай у Беларусі можа стварыць праблемы, павялічвае верагоднасць сесці ў турму, але ніяк не адбіваецца на дабрабыце. Хоць дзе-небцдзь сказана, што апазіцыянер павінен быць бедным?!», — адзначыў Андрэй Дзмітрыеў у інтэрв’ю газеце «Салідарнасць».

Палітык таксама заявіў, што ён не купляў кватэру ў элітным доме за 200 тыс. даляраў і зямельны ўчастак пад Мінскам, «У мяне сапраўды ёсць аўтамабіль Lexus. Купіў яго яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі, і ў сюжэце прадэманстраваны не ён. З такім жа поспехам можна было прыпісаць да набыткаў і аўтамабіль маёй нявесты. Палічыць, колькі маёмасці набылі нашыя суседзі», — падкрэсліў Андрэй Дзмітрыеў.

Між тым кіраўнік штаба Уладзіміра Някляева пацікавіўся, «чаму журналісты АНТ не паказалі «двухпакаёўку» на вуліцы Голубева, у якой я жыву».

Як паведамляў Тэлеграф, на тэлеканале ОНТ у перадачы «Контуры» з’явіўся сюжэт, прысвечаны Андрэю Дзмітрыеву, у якім гаварылася, колькі кватэраў, машын і ўчасткаў набыў палітык за апошні год, а таксама колькі разоў ён лётаў за мяжу бізнэс-класам.