Кіраўнікі СНД: рост ўзроўню жыцця грамадзян — галоўная задача арганізацыі

12.07.2010 08:28
Архив Редакция

Забеспячэнне росту ўзроўню жыцця грамадзянаў і паляпшэнне іхняга дабрабыту — найважнейшыя задачы Садружнасці незалежных дзяржаў. Такая заява была прынята дзясятага ліпеня па выніках нефармальнай сустрэчы ў Крыме шасці кіраўнікоў дзяржаў СНД. Прэзідэнты таксама адзначылі, што прыярытэтам дзейнасці арганізацыі з'яўляецца актывізацыя эканамічнага ўзаемадзеяння.

Дадзеную заяву падпісалі прэзідэнты Азербайджана Ільхам Аліеў, Арменіі Серж Саргсян, Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Расіі Дзмітры Мядзведзеў і Украіны Віктар Януковіч, а таксама старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Падчас сустрэчы лідары СНД надалі асаблівую ўвагу пытанню лібералізацыі гандлю паміж краінамі. Яны дамовіліся працягнуць актыўную працу над новай Дамовай аб зоне свабоднага гандлю і разгледзець гэтую тэму на наступным пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

«Улічваючы наяўны пазітыўны досвед, у мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця ўсіх краінаў Садружнасці, заяўляем аб неабходнасці далейшага развіцця ў рамках СНД праграмаў сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву», — гаворыцца ў заяве.

Прэзідэнты пацвердзілі намер прымаць актыўны ўдзел у рэалізацыі важных інфраструктурных праектаў, у тым ліку развіцця міжнародных транспартных калідораў.

Кіраўнікі дзяржаваў адзначылі «мэтазгоднасць сумеснай рэалізацыі інвестыцыйных праектаў развіцця, накіраваных на пашырэнне сеткі курортна-аздараўленчых, лячэбных і іншых аб’ектаў краінаў Садружнасці», а таксама на будаўніцтва і мадэрнізацыю стадыёнаў, спартовых збудаванняў і неабходнай інфраструктуры.

Лідары СНД падтрымалі правядзенне ў Кіеве ў красавіку 2011 года міжнароднай канферэнцыі «25 гадоў Чарнобыльскай катастрофы. Бяспека будучыні», якая будзе прысвечана пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, «уключаючы пытанні пераўтварэння аб’екта «сховішча» ў экалагічна бяспечную сістэму».

Как вам новость?
Головоломки