Кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах у Беларусі вызначаць 23 верасня

21.09.2010 14:44
Архив Редакция

На пасяджэнні пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін-удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў, якое адбудзецца 23 верасня, плануюць вызначыць кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Выканаўчым камітэце СНД.

Мяркуецца, што ім стане старшыня Выканаўчага камітэту — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае БелТА.

У цяперашні час Выканаўчы камітэт накіраваў лісты прэзідэнтам краін СНД, Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі, а таксама ў Міжпарламенцкую асамблею СНД з просьбай даслаць кандыдатуры для іх акрэдытацыі ў якасці назіральнікаў. Адпаведныя лісты таксама накіравалі ў міністэрства замежных спраў і выканаўчыя камітэты краін СНД.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 20 верасня ЦВК Беларусі паведаміў, што назіральнікі ад СНД пачнуць працаваць у Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя дні.

Как вам новость?
Головоломки