Кіраўніка жылупраўлення Мінгарвыканкама арыштавалі за шматлікія хабары

26.05.2010 14:39
Архив Редакция

Галоўнае следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 25 траўня прад'явіла абвінавачанне і арыштавала начальніка ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Кома за шматлікія хабары. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў.

«Начальніку ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Мікалаю Каму прад’яўлена абвінавачанне ў неаднаразовым атрыманні хабараў, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, а таксама ў здзяйсненні іншых злачынстваў», — гаворыцца ў паведамленні МУС.
У дачыненні да абвінавачванага абрана мера пакарання ў выглядзе зняволення пад вартай, дадалі ў ведамстве.

Как вам новость?
Головоломки