Кіраўніком штабу Міхалевіча стаў выхадзец з Узбекістану

22.11.2010 12:27
Архив

Новым кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, лідара саюза «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча стаў 37-гадовы выхадзец з горада Фергану (Узбекістан) Ігар Драко. Рашэнне аб гэтым было прынята ў 9:00 22 лістапада 2010 года на пасяджэнні штаба кандыдата. На гэтай пасадзе Ігар Драко замяніў Юрыя Меляшкевіча.

Новы кіраўнік штаба скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), працуе ў прыватным прадпрыемстве, якое займаецца пастаўкамі, мантажом і пуска-наладкай ацяпляльнага абсталявання.

Як паведамілі ў штабе Алеся Міхалевіча, у Юрыя Меляшкевіча 18 лістапада нарадзілася дзіця, «таму ён, хаця і застаецца актыўным удзельнікам кампаніі, вымушаны надаваць больш часу сям’і і пакінуць займаны пост».