Кіраўніку Нацбанка Беларусі зрабілі аперацыю на сэрцы

13.04.2011 16:55
Архив Редакция

Старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч не так даўно перанёс найскладанейшую аперацыю на сэрцы. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак. Менавіта там у цяперашні час знаходзіцца на лячэнні кіраўнік Нацбанка.

Па словах кіраўніка кардыялагічнага цэнтра, аперацыя «была складанай», перадае «Народная воля». Пятру Пракаповічу замянілі клапан, але «ўсё прайшло паспяхова», распавёў лекар.

Да панядзелка, 18 красавіка, старшыня Нацбанка яшчэ сапраўды будзе знаходзіцца ў РНПЦ. Пасля выпіскі ён адправіцца на рэабілітацыю ў Аксакаўшчыне, што пад Мінскам.

Как вам новость?
Головоломки