Крэдытны партфель банкаў Беларусі з пачатку года павялічыўся на 9,2%

04.05.2011 09:02
Архив Редакция

Па дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, на 1 красавіка 2011 года крэдытны партфель беларускіх банкаў склаў 96,9 трлн. рублёў. З пачатку года ён павялічыўся на 9,2%. За дадзены перыяд доўгатэрміновых крэдытаў было выдадзена на 72,1 трлн. рублёў (рост на 8,3% з пачатку года), кароткатэрміновых крэдытаў — 24,8 трлн. рублёў (рост на 11,8%). Доўгатэрміновыя крэдыты ў аб'ёме крэдытнай запазычанасці банкаў склалі 74,4%, гэта значыць на 1,4% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле інфармацыі Нацбанка, у студзені-сакавіку гэтага года рэальны сектар эканомікі Беларусі больш карыстаўся крэдытамі ў беларускіх рублях. Так, доля крэдытаў у нацыянальнай валюце ў структуры крэдытнага партфеля на 1 красавіка склала 77%. За гэты перыяд аб’ём крэдытаў у беларускіх рублях вырас на 7,4% да 74,7 трлн. рублёў. Аб’ём крэдытаў у замежнай валюце таксама вырас — на 15,5% да 22,2 трлн. рублёў, перадае БелТА.
Самы вялікі аб’ём крэдытаў банкі выдалі прадпрыемствам прыватнага сектару.
У адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі чакаецца, што патрабаванні банкаў да эканомікі павялічацца на 24-25% і дасягнуць 58% да ВУП.

Как вам новость?
Головоломки