Крэмль: адносіны з Лукашэнкам зайшлі ў тупік

04.10.2010 16:25
Архив Редакция

Адносіны Крамля з дзейным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам зайшлі ў тупік і ўжо не будуць ранейшымі. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова. Паводле яе слоў, спробы беларускага лідара "ўехаць у новы тэрмін на антырасійскай тэматыцы не могуць спрыяць актывізацыі працэсу".

У той жа час Наталля Цімакова запэўніла, што «палітычныя кантакты на ўсіх ўзроўнях будуць працягнутыя», перадае РИА «Новости».

Прэс-сакратарка расійскага прэзідэнта патлумачыла, што прычынай нядаўняга звароту Дзмітрыя Мядзведзева ў сваім відэаблогу стала жаданне патлумачыць, на якім этапе знаходзяцца адносіны Расіі і Беларусі.

Разам з тым, Наталля Цімакова падкрэсліла, што гэты запіс крыху адрозніваецца ад запісу па нядаўніх ўзаемаадносінах з Украінай. «Адносіны з Беларуссю, як з найбліжэйшым суседам, выглядаюць крыху інакш. Мы пацвярджаем курс на інтэграцыю», — заявіла прэс-сакратарка.

Гаворка ідзе, у тым ліку, аб інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Развіццё эканамічных сувязяў у рэчышчы нармальных рынкавых адносінаў па-ранейшаму застаецца прыярытэтам дзяржавы. Акрамя таго, прэс-сакратарка Дзмітрыя Мядзведзева паведаміла, што Расія гатовая «мець зносіны з усімі прадстаўнікамі палітычнай сілы, якія прадстаўляюць ўвесь спектр грамадзкіх меркаванняў».

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у чарговым запісе свайго відэаблогу рэзка раскрытыкаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку за яго выказванні адносна Расіі. Па словах расійскага лідара, Аляксандр Лукашэнка «выходзіць далёка за рамкі не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарнай чалавечай прыстойнасці».

Как вам новость?
Головоломки