Крэмль: Лаўроў прыехаў у Беларусь не для сустрэчы з Лукашэнкам

23.11.2010 12:54
Архив Редакция

Крыніца ў Крамлі паведаміла, што падчас візіту ў Мінск кіраўніка міністэрства замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова сустрэча з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам не планавалася. Такім чынам, крыніца абвергла чуткі аб тым, што беларускі лідар нібыта адмовіўся сустракацца з расійскім міністрам замежных спраў.

«Сустрэча не планавалася, у кіраўніка расійскага МЗС былі выразныя інструкцыі прэзідэнта Расіі на гэты конт», — заявіла крыніца ў Крамлі, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі таксама пацвердзіў, што сустрэча кіраўніка дзяржавы з Сяргеем Лаўровым не планавалася.

У аўторак, 23 лістапада, у расійскіх СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што Аляксандр Лукашэнка нібыта адмовіўся сустракацца з кіраўніком расійскага МЗС «на фоне пагаршэння ў апошні час адносінаў Масквы і Мінску».

Как вам новость?