Крэмль не стане каментаваць крытыку беларускага ТБ на свой адрас

27.06.2011 13:40
Архив Редакция

Крэмль не стане каментаваць крытычныя выказванні беларускага тэлебачання на адрас кіраўніцтва Расіі. Пра гэта заявіла 28 чэрвеня прэс-сакратарка расійскага прэзідэнта Наталля Цімакова.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Аналітыкі галоўнага беларускага тэлеканала 26 чэрвеня жорстка раскрытыкавалі дзеянні расійскага кіраўніцтва, а таксама расійскіх СМІ напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Беларускія тэлевізійнікі абвінавацілі Расію ў наўмысным ігнараванні святочных мерапрыемстваў 22 чэрвеня, якія праводзяцца ў Беларусі, а таксама ў піяры і рэжысуры рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі.

Так, у негатыўным святле беларускія тэлевізійнікі выставілі той факт, што прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, нягледзячы на запрашэнне беларускага кіраўніцтва, не прыехаў у Берасце з нагоды 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Аднак аб тым, што Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу таксама не прыняў запрашэнне Дзмітрыя Мядзведзева наведаць 22 чэрвеня Маскву, беларускія тэлевізійнікі замаўчалі.

Акрамя таго, асаблівы ўпор быў зроблены на тое, што 22 чэрвеня расійскія СМІ фактычна праігнаравалі памятныя мерапрыемствы, якія прайшлі з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.

Как вам новость?