Крэмль пацвярджае магчымасць публікацыі стэнаграмы Лукашэнкі

18.08.2010 15:04
Архив Редакция

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Аляксей Громаў 18 жніўня пацвердзіў, што Масква гатовая апублікаваць тую частку стэнаграмы пасяджэння АДКБ, дзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асетыю.

У той жа час Аляксей Громаў аспрэчыў паведамленні аб тым, што прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў быў незадаволены выказваннямі свайго памочніка Сяргея Прыходзькі на гэтую тэму і пра нібыта наяўную «ўнутраную барацьбу» ў Крамлі па гэтым пытанні, перадае РИА «Новости».

«Так званая кампетэнтная крыніца, якая паведаміла розным СМІ пра нібыта незадаволенасць прэзідэнта Расіі заявай Сяргея Прыходзькі з нагоды абяцання прэзідэнта Беларусі прызнаць Рэспубліку Абхазія і Рэспубліку Паўднёвая Асетыя, а таксама магчымасці публікацыі адпаведнай часткі стэнаграмы пасяджэння АДКБ, — не мае рацыі і мэтанакіравана ўводзіць СМІ ў зман» , — заявіў Аляксей Громаў.

«Заява Сяргея Прыходзькі зроблена па прамым указанні прэзідэнта Расіі. Інакш быць не можа», — паведаміў Аляксей Громаў, дадаўшы, што адміністрацыя прэзідэнта Расіі і іншыя знешнепалітычныя структуры не могуць працаваць па сваім ўласным меркаванні.

Апрача ўсяго іншага, Аляксей Громаў заявіў аб тым, што крыніца, якая распаўсюдзіла такую інфармацыю, напэўна з’яўляецца беларускай, і, відавочна, некампетэнтнай ў дадзеным пытанні.

Как вам новость?
Головоломки