Кіргізы збіраюцца "закідаць паведамленнямі" сайт Лукашэнкі

22.04.2010 10:32
Архив Редакция

У сераду, 21 красавіка, у Кыргызстане блогеры далі старт флэшмобу пад назвай флэшмоб «Давайце закідаем паведамленнямі сайт прэзідэнта Беларусі», які падтрымалі шматлікія карыстальнікі інтэрнэту. Такім чынам, карыстальнікі Сусветнай сеткі выяўляюць абурэнне палітыкай Курманбека Бакіева, які адмаўляецца падаваць у адстаўку.

Ініцыятыўная група прапанавала скідаць паведамленне «Няхай застаецца ў Мінску!» на асабістую электронную скрыню беларускай дзяржавы [email protected], перадае выданне 24.kg.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па прылёце ў Беларусь зрынуты прэзідэнт Кыргызстана заявіў, што не складае з сябе паўнамоцтваў кірўніка дзяржавы. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што звольніць Курманбека Бакіева з паста прэзідэнта можна толькі шляхам правядзення ў Кыргызстане выбараў, у якіх павінен удзельнічаць і сам зрынуты лідар краіны.

Как вам новость?
Головоломки