Крыніца: Беларусь прапанавала "Газпрому" купіць дадатковыя акцыі "Белтрансгаза"

14.04.2011 16:48
Архив Редакция

Беларускія ўлады выступілі з ініцыятывай продажу расійскаму ААТ "Газпром" дадатковага пакета акцый ААТ "Белтрансгаз", які ўжо і так на 50% належыць расійскаму манапалісту. "Такая праца вядзецца, абмяркоўваюцца параметры гэтай магчымай угоды. Аднак канкрэтыкі ў гэтым перамоўным працэсе пакуль мала", — паведаміла крыніца, блізкая да перамоваў аб продажы акцый "Белтрансгазу".

Па словах крыніцы, пакуль незразумела, якую менавіта долю прадпрыемства беларускія ўлады гатовыя прадаць. Яна таксама паведаміла, што прапанова аб продажы акцый кіраўніцтва Беларусі зрабіла не ў рамках перамоўнага працэсу аб падпісанні кантракту на пастаўку расійскага прыроднага газу на 2012-2014 гады, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Як раней перадаваў Тэлеграф, аб магчымасці продажу долі дзяржавы ў прадпрыемствах МТС, «Белтрансгаз», «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» 7 красавіка заявіла дырэктарка Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі Наталля Жарнасек.

Как вам новость?