Крыніца ў Маскве: Бакіеў з'ехаў адпачываць у Турцыю

25.05.2010 09:39
Архив Редакция

Дыпламатычная крыніца "Інтэрфакса" ў Маскве паведаміла 24 траўня, што прэзідэнт Кыргызстана з'ехаў з Беларусі ў Турцыю. "Надоечы прэзідэнт Кыргызстана вылецеў з Беларусі ў Белек, дзе намерваецца адпачыць", — расказаў дыпламат, імя якога не называецца.

У сваю чаргу, у пасольстве Турцыі ў Кыргызстане не пацвердзілі інфармацыю аб ад’ездзе Курманбека Бакіева на адпачынак у Белек.
Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Кыргызстана 21 траўня заявіў, што ў яго няма планаў вярнуцца на радзіму. Па словах кіргізскага лідара, для яго вяртання ў Кыргызстан цяпер «няма ні ўмоваў, ні магчымасці». Курманбек Бакіеў таксама ў чарговы раз нагадаў, што, на ягоную думку, у Кыргызстане адбыўся «ваенны пераварот, які панёс жыцці нявінных людзей».
У той жа час, як адзначыў кіргізскі лідар у інтэрв’ю РИА «Новости», апублікаваным 24 траўня, знаходзячыся ў Мінску, ён «не можа сядзець без справы». «Што я далей і як? Цяпер цяжка казаць. Я чалавек вельмі актыўны… Час пакажа, чым я буду займацца», — сказаў Курманбек Бакіеў.
«Я думаю, што тыя веды, досвед — гэта ні ў адной акадэміі я не атрымаў бы. Ніводная акадэмія, ніводныя курсы павышэння кваліфікацыі не далі б столькі, колькі я атрымаў за сваё пяцігадовае прэзідэнцтва. Я думаю, што змагу быць карысным і тут (у Беларусі — Тэлеграф)», — заявіў прэзідэнт Кыргызстана.

Как вам новость?
Головоломки