Крыніца: на "Беларуськаліі" праходзіць інвентарызацыя перад акцыянаваннем

30.03.2010 12:24
Архив Редакция

Па словах высокапастаўленага беларускага чыноўніка, улады збіраюцца вывесці РУП ВА «Беларуськалій» з пераліку прадпрыемстваў, забароненых да продажу. Адказныя структуры ўжо прыступілі да правядзення інвентарызацыі маёмасці "Беларуськалія". Звычайна дадзеная працэдура папярэднічае падрыхтоўчаму этапу прац па змене статуту прадпрыемства. 

Пасля гэтага прадпрыемства будзе акцыянавана, а затым, магчыма, і прыватызавана, заявіла крыніца газеты «Белорусы и рынак». «Пастаўлена задача акцыянаваць практычна ўсе буйныя прадпрыемствы. Але гэта будзе не заўтра, таму што «Беларуськалій», як і шэраг іншых прадпрыемстваў, спачатку неабходна выключыць з пераліку забароненых да прыватызацыі», — заявіў чыноўнік.

На дадзены момант «Беларуськалій» адносіцца да аб’ектаў, якія не падлягаюць прыватызацыі. Магчымасць вываду шэрагу стратэгічна значных прадпрыемстваў з пераліку забароненых да продажу закладзена ў праекце закона пра аб’екты, змешчаныя толькі ва ўласнасці дзяржавы. Чакаецца, што дадзены законапраект будзе прыняты на бліжэйшай вясновай сесіі парламента.

Законапраект здымае выключнае права дзяржавы на шэраг аб’ектаў і відаў дзейнасці, у тым ліку дазволіць вывесці з пераліку забароненых да продажу прадпрыемствы па здабычы і перапрацоўцы калійных руд.

У канцы лютага першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што ў калійную галіну Беларусі можа быць прыцягнуты буйны стратэгічны інвестар. З якой краіны ён будзе, намглавы ўрада не сказаў, адзначыўшы, што гэта «дакладна не Канада», якая з’яўляецца канкурэнтам беларускага вытворцы. Уладзімір Сямашка заявіў, што супрацоўніцтва са стратэгічным інвестарам у калійнай галіне можа пачацца ўжо ў 2010 годзе.

Па наяўных у газеты дадзеных, гаворка ідзе пра кітайскага інвестара, якому пасля акцыянавання «Беларуськалія» можа быць прададзены пакет акцый. 24 сакавіка падчас візіту ў Мінск намесніка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Кітай маюць намер хуткім часам ажыццявіць шэраг вялікіх інвестыцыйных праектаў. «Як прэзідэнт я гарантую поўную падтрымку і захаванасць кітайскіх капіталаўкладанняў у беларускай дзяржаве», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки