Крызіс не перашкаджае расійцам закупляцца прадуктамі ў Беларусі

25.05.2011 11:31
Архив Редакция

Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю ў Беларусі, жыхары памежных расійскіх рэгіёнаў (Бранскай вобласці ў прыватнасці) па-ранейшаму аддаюць перавагу закупляцца прадуктамі ў суседняй Беларусі. Нягледзячы на нядаўняе павышэнне цэн у сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля, купляць некаторыя прадукты ў суседняй краіне расійцам па-ранейшаму больш выгадна, чым у Расіі.

Так як з 1 ліпеня 2010 года ў рамках Мытнага саюза перамяшчэнне з Расіі ў Беларусь і назад стала свабодным, афіцыйных дадзеных аб тым, ці павялічылася колькасць расейцаў, што выязджаюць у «шоп-туры» ў Беларусь, няма. Аднак у выходныя дні (21-22 траўня) ранішнія аўтобусы маршруту Навазыбкаў-Гомель ішлі як ніколі перапоўненымі, перадае РИА «Новости».

Самымі прывабнымі для расійцаў прадуктамі, па якія яны і ездзяць у Беларусь, — сыр, смятана, цукар, каўбасныя вырабы. Так, калі 22 траўня кілаграм сыру ў Гомелі можна было набыць за 130 расійскіх рублёў у эквіваленце, то ў Бранскай вобласці за яго давялося б аддаць больш за 200 рублёў.

Бранская гандлёва-прамысловая палата рэгулярна праводзіць выставы-кірмашы, дзе расійцы могуць набыць прадукты беларускай вытворчасці. Нягледзячы на нядаўняе павышэнне кошту тавараў, беларуская прадукцыя па-ранейшаму карыстаецца попытам у расіян. У гандлёва-прамысловай палаце паведамілі, што беларускія партнёры, нягледзячы на эканамічныя праблемы на ўнутраным рынку, свайго ўдзелу ў бліжэйшым кірмашы, які адбудзецца 1 чэрвеня, не адмянілі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, дэвальвацыя рубля, праведзеная Нацбанкам Беларусі 24 траўня, справакавала ажыятажны попыт беларусаў на прадукты харчавання з доўгім тэрмінам захоўвання і бытавую тэхніку. Праз павышэнне курсу замежнай валюты істотна павысіліся цэны практычна на ўсе віды тавараў і паслуг.

Как вам новость?
Головоломки