Кіроўца аўтобуса ў Лідзе памёр падчас руху

22.03.2010 11:41
Архив Редакция

19 сакавіка раніцай у Лідзе ў кіроўцы аўтобуса, які рухаўся па маршруце №1, прама падчас руху здарыўся сардэчны прыступ. Пры ўездзе ў невялікі тунэль, з адной паласой руху, пад чыгуначным мостам ля гарадской ДАІ аўтобус уразаўся ў грузавік

Па інфармацыі праваахоўных органаў, пацярпелых сярод пасажыраў няма, аднак кіроўца аўтобуса сканаў на месцы, паведамляе інтэрнэт-выданне «Новости города Лиды и окрестностей».

У ДАІ падкрэслілі, што перад выездам на маршрут усе кіроўцы павінны праходзіць медабследаванне.

Как вам новость?
Головоломки