Кіроўца без правоў урэзаўся на Вялікдзень у прыдарожны крыж

06.04.2010 11:22
Архив Редакция

24-гадовы кіроўца, які не меў правоў на кіраванне аўтамабілем, увечары ў Вялікдзень на ўездзе ў адну з вёсак не зладзіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыдарожны крыж у Полацкім раёне. Пра гэта паінфармавалі ва УДАІ МУС Беларусі.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў,  машына з’ехала ў левы кювет, кіроўца атрымаў целавыя пашкоджанні, ад якіх сканаў у лякарні ўжо на наступны дзень, паведамляе БелТА.

На дадзены момант супрацоўнікі міліцыі не валодаюць інфармацыяй пра тое, ці быў хлопец цвярозым ці знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У ДАІ высвятляюць акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння.

Как вам новость?